Заcнавальнік by_help Алякей Лявончык у інтэрв’ю каналу @жизнь-малинаАб тым, ці дапамогуць пратэсту г…

Заcнавальнік by_help Алякей Лявончык у інтэрв’ю каналу @жизнь-малина

Аб тым, ці дапамогуць пратэсту грошы
Галоўнае, што грамадства вырашыла, што для іх права выбара важней за чарку і шкварку. Грамадства павінна быць гатовым змяніцца. Яно павінна вырвацца, як з кокану вырываецца бабачка. Ты не можаш пратэст завязваць на грошы. Калі грамадства гатовае і ёсць пратэст, яно само прафінансуе гэты пратэст.

Аб тым, ці зліўся пратэст
Ён [пратэст] не ўзяў уладу, але ён парушыў сацыяльны дагавор паміж Лукашэнка і народам. Так што, у гэтым сэнсе мы выйгралі. Калі ідэя перамагла, у цябе няма падтрымкі ў народа. А на штыках, як сказаў Напалеон, можна рабіць што ўгодна, але толькі сядзець нельга.

Аб тым, як не складаць рукі ў цяжкую гадзіну
Здараюцца моманты, калі ты думаеш, што ты з гэтым by_help нічога не вырашыш. Штрафы прыходзяць, людзей саджаюць, людзей катуюць, забіраюць нерухумасць, забіраюць дзяцей, людзей выштурхоўваюць з краіны і ўсё гэта бясконца. Усім ты не дапаможаш. Але я потым зразумею, што лепш дапамагчы пяці ці двум з дзесяці якасна, чым цалкам адмовіцца ад дапамогі.

Youtube
ЛЯВОНЧЫК – Крымскі мост, 150 млн на сілавікоў, жорстка пра Лукашэнку, жоўты NEXTA і by_help

Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. Госць – заснавальнік ініцыятывы by_help Ляксей ЛЯВОНЧЫК. Мы паразмаўлялі, чаму абасраўся Пуцін, калі пераможа Украіна, дзе павінен сядзець Лукашэнка, як зрабіць фонд і сабраць 5 мільёнаў даляраў і ці з’яўляецца…