Байдэн забараніў Мінфіну ЗША ўдзельнічаць у здзелках па абнаяўленні SDR, выдзеленых Беларусі і РФ.
Беларусь адхілілі ад міжнароднага экалагічнага форума.
Гарачае прывітанне перадалі акупантам мінамётчыкі палка Каліноўскага.
У Варшаве ў харугву беларусаў запісалася 800 чалавек у першыя тры дні.
Гамяльчук выратаваў сцяг рэвалюцыйнага раёна і перадаў яго палку Каліноўскага.
Мінчане павіншавалі ўкраінскі народ з цудоўнымі навінамі з крымскага моста.
Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру. Віншаванні з усіх бакоў: тут і тут. Як павіншаваць лаўрэата — тут.
Лыжніца Дар’я Далідовіч, якая была вымушана з’ехаць з Беларусі, стала чэмпіёнкай Польшчы па біятлёне сярод юніёрак.
Беларус, удзельнік пратэстаў,
дырыжор Віталь Алексяёнак рыхтуе прэм’еру ў “Ла Скала” — адным з лепшых тэатраў свету.
Альбом “Hlybini” баяніста Аляксандра Ясінскага выйшаў на вялікім брытанскім лэйбле.
У Варшаве прэм’ера ад легендарных Купалаўцаў — «Рамантыка» паводле Адама Міцкевіча.
У Торуні адбылася два крутых, прысвечаных Беларусі мерапрыемства: выстава беларускай фатаграфіі, якая адлюстроўвае эмоцыі рэвалюцыі 2020, i канцэрт беларускамоўнага гурту Relikt.
У Мінску аднаўляюць Коласаў сад. Беларускія і ўзбекскія кінематаграфісты здымуць фільм пра жыццё Якуба Коласа ў Ташкенце. Гэта цудоўныя падзеі да юбілею беларускага пісьменніка, драматурга, паэта і грамадскага дзеяча.
Філосаф Уладзімір Мацкевіч напісаў у турме ўжо дзве кнігі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!