Валер Сахашчык запісаў зварот да беларускіх вайскоўцаў. Ён апісаў, што чакае Беларусь, калі яе цалка…

Валер Сахашчык запісаў зварот да беларускіх вайскоўцаў. Ён апісаў, што чакае Беларусь, калі яе цалкам уцягнуць у вайну.

«Цягам першых содняў зьнішчаць Мазырскі НПЗ, большасьць іншых буйных аб’ектаў у памежнай паласе, усю крытычную інфраструктуру».

«Пры гэтым можа загінуць і пацярпець вялікая колькасьць людзей».

«Беларускія Ўзброеныя сілы страцяць большую частку афіцэрскага складу».

«Стаўленьне да захопнікаў-беларусаў з боку ўкраінцаў будзе яшчэ больш жорсткім, чым да расейцаў».

«Колькасьць беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне значна вырасьце. Беларускіх вайскоўцаў будуць сустракаць свае ж, але значна лепш падрыхтаваныя, экіпаваныя і матываваныя».

«Беларусь несумненна стане краінай-ізгоем у сьвеце і непазьбежна разьдзеліць з РФ ганьбу паражэньня, і будзе доўгія дзесяцігодзьдзі выплачваць ваенныя рэпарацыі».