Добрыя навiныКраіны G7 папярэджваюць аб дадатковых санкцыях, калі Беларусь наўпрост уступіць у вайну…

Добрыя навiны

Краіны G7 папярэджваюць аб дадатковых санкцыях, калі Беларусь наўпрост уступіць у вайну.

Большасць сябраў Савета бяспекі ААН асудзілі ўлады Беларусі за вымушаную пасадку самалёта Ryanair.

Беларускія дэмакратычныя сілы пачынаюць працу па ўступе Беларусі ў Раду Еўропы.

Пераходны кабінет і дэпутаты Вярхоўнай Рады з групы “За дэмакратычную Беларусь” дамовіліся супрацоўнічаць.

Прадстаўнікі Палка Каліноўскага сустрэліся з мэрам Кіева Віталём Клічко. Гарадскі галава Кіева падзякаваў беларусам за ўдзел у абароне Кіева ў лютым-сакавіку 2022 года.

Ваяры Палка Каліноўскага цесна супрацоўнічаюць з 44 ОАБр ЗСУ. Такая супольная справа вельмі моцна нервуе рускіх акупантаў.

Беларускія мянты скардзяцца на тое, што людзі ўсё часцей зрываюць чырвона-зялёныя сцягі.

TikTok заблакаваў акаўнт ГУБАЗу, дзе публікаваліся «пакаяныя» відэа з зацярушанымі беларусамі.

Баскетбалістку Кацярыну Сныціну, якая зараз гуляе за клуб «Лондан Лаёнс», падтрымліваюць у Вялікабрытаніі.

Для беларусаў, якія жадаюць вучыцца ў Польшчы, пасля скасавання пагаднення аб узаемным прызнанні дакументаў аб вышэйшай адукацыі нічога не зменіцца.

Польскі паліцыянт стаў донарам касцявога мозгу для дзяўчынкі з Беларусі.

Каля амбасады Беларусі ў Варшаве запалілі 1339 свечак — у знак салідарнасці з палітвязнямі.

Музыка Барыс Грабеншчыкоў даслаў палітзняволенай Таццяне Кузінай сваё фота са словамі падтрымкі.

Былая палітвязня Наталля Хершэ атрымала ў Швейцарыі прэмію “Мужнасць”.

Святлана Кудзеліч заняла другое месца ў паўмарафоне ў горадзе Туркестан.

Tribuna.com стала першым спартыўным медыя на беларускай мове ў гісторыі краіны.

У РНПЦ анкалёгіі абаранілі дысэртацыю па-беларуску. І паседжаньне навуковай рады прайшло цалкам на мове.

У Вільні аднавілі помнік драматургу Францішку Аляхновічу.

У Стоўбцах адкрылі помнік Якубу Коласу.

«Белпошта» выпусціць памятны штэмпель да юбілею Якуба Коласа.

Жаўнеры ЗСУ запісалі песню «Вуліца Жызнеўскага» на беларускай і ўкраінскай мовах.

На нямецкім міжнародным кінафестывалі кароткаметражак пакажуць 11 беларускіх стужак.

У Вільні адкрываецца беларуская культурная прастора.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot