• Не забываймася на наш кароткі, адназначны, стылістычна нэўтральны злучнік БО (з значэньнем прычыннасьці). • Амаль заўсёды яго можна ўжыць замест грувасткага таму што. • Вядома, і ў ангельскай мове ёсьць карацейшыя злучнікі з такім значэньнем — as, for, але гэта вельмі шматзначныя службовыя словы. • Расейскі злучнік ибо выразна стылістычна афарбаваны — ён „кніжны, састарэлы“.