Роўна два гады таму ў Мінску памёр Раман Бандарэнка
Раман — жыхар «Плошчы Перамен», які 11 лістапада 2020 года, пабачыўшы ў чаце, што нейкія людзі зрываюць бел-чырвона-белыя стужкі паблізу яго дома, выйшаў паразмаўляць з імі. Невядомыя ў цывільным і масках збілі хлопца, пасля чаго Раман у цяжкім стане трапіў ў бальніцу.
Аперацыя доўжылася некалькі гадзін, аднак стан хлопца пагаршаўся — увечары 12 лістапада ён памёр.
У гадавіну смерці Рамана ўзгадваем словы Алеся Бяляцкага, якія ён сказаў два гады таму:
«Відавочна, што адказнасць за смерць Рамана Бандарэнкі ляжыць на міністэрстве ўнутраных справаў і тых, хто аддаваў міліцыі загад “закруціць гайкі”. Улады правакуюць яшчэ большую напружанасць паміж імі і народам.
Я разумею, што следчы камітэт гатовы заплюшчваць вочы на любое беззаконне і гвалт, учынены сілавікамі. Але я веру, што аніводнае злачынства, учыненае супраць людзей, не будзе дараванае. Я заклікаю людзей не ўпадаць у роспач і адчай і далей адстойваць свае правы чалавека. Бо мы – не быдла!».