„На Беларусі“ ці „ў Беларусі?“ „На Ўкраіне“ ці “(ў)ва Ўкраіне“?
⦿ Гістарычна было па два варыянты. ⦿ У незалежнай Украіне пачалі аддаваць перавагу варыянту „в Україні“, а з пачаткам расейскай агрэсіі — жорстка трымацца яго. ⦿ Бо па-расейску „на Украине“, а „на“ там ужываюць з назвамі несамастойных рэгіёнаў ды яшчэ астравоў. ⦿ У нас катэгарычнага процістаяньня не было. Па-расейску пішуць „в Белоруссии“, тут нас абурае не прыназоўнік 😉 ⦿ Але і па-беларуску ёсьць розьніца: „на“ — пра тэрыторыю, „у“ — пра краіну.