Прадстаўнік Кабінета Аляксандр Азараў даў інструкцыі бяспекі беларусам, якія дапамагаюць Украіне інфармацыяй аб перамяшчэнні войскаў РФ
Перадаючы Украіне звесткі з тэрыторыі РБ, беларусы аказваюць каштоўную дапамогу ў барацьбе з расійскай агрэсіяй, аднак трэба выконваць правілы бяспекі:
1⃣ Уважліва вывучыце мясцовасць, дзе плануеце весці здымку, на прадмет наяўнасці камер.
2⃣ Не дапускайце, каб знятым фота і відэа прысвойваліся звесткі аб геалакацыі.
3⃣ Адключыце опцыю ўтварэння ў воблачным сховішчы вашай прылады гісторыі фота- і відэаздымкі.
4⃣Выдаляйце фота і відэа адразу пасля адпраўкі.
5⃣Адключыце геалакацыю на вашай прыладзе.
6⃣ Да здымкі трымайце прыладу выключанай, падчас здымкі перавядзіце ў авіярэжым.
7⃣ Выкарыстоўвайце vpn.
8⃣ Пасля выдалення перапіскі ачышчайце кэш-памяць.