​​ «Лупіце на трасянцы, натхняйце і натхняйцеся!» Чаму важна не саромецца гаварыць на беларускай, ка…

​​ «Лупіце на трасянцы, натхняйце і натхняйцеся!» Чаму важна не саромецца гаварыць на беларускай, калі яна ў вас неідэальная

Гісторыя прадзюсера і выканаўчага дырэктара Беларускай Рады культуры Аляксандра Чахоўскага да флэшмоба #маямова:

«Свядомае ўжыванне беларускай мовы ў мяне пачалося ад 2012 года — тады я пачаў ладзіць беларускія музычныя імпрэзы і ўдзельнічаць у гістарычных рэканструкцыях. Пазнаёміўся з выдатнымі беларускамоўнымі людзьмі, якія сталі для мяне натхненнем і прыкладам. Ну і я пачаў. Пакрысе. Было вельмі складана. Але трэба проста пачаць. Кожны дзень бачу, як адны беларусы натхняюць іншых.

Мне афігенскі прыемна чуць ад беларусаў, што ім падабаецца чуць беларускую ад мяне і вельмі часта робяць першыя крокі. Падчас візіту ў ЗША летась я сустрэў неверагодную колькасць годных беларусаў. Шмат хто з іх карыстаецца беларускай штодзень, але і шмат хто ў сваім асяроддзі размаўляе на іншых мовах.

Вы не ўяўляеце тыя пачуцці, калі ўсе навокал гавораць па-беларуску — выдатна, кепска, лупяць на трасянцы. Але з гонарам, упэўнена, з любоўю да роднай мовы і з жаданнем быць часткай таго, што называецца «беларушчына». Таму, спадарства, гаварыце па-беларуску, лупіце на трасянцы, натхняйце і натхняйцеся», — напісаў Аляксандр Чахоўскі ў інстаграме.

*Сумленныя людзі ўжо распавядалі, як можна дадаваць беларускую мову ў паўсядзённае жыццё. А па тэгу #маямова можна натхніцца гісторыямі беларусак і беларусаў, якія ўжо пашыраюць беларускамоўную прастору вакол сябе.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество