Хочаце згуляць у квіз на беларускай мове? Ён ёсць у нас! Днямі мы правялі “Пытаннечкі” анлайн, а цяпер публікуем відэа. Там 6 тураў па 7 пытанняў на розныя тэмы: вы можаце ўжо цяпер паадказваць на іх самі, а можаце адкласці спасылачку напотым, сабрацца з сябрамі і згуляць разам!
Мы былі б вам удзячныя, калі б пытаннечкі на беларускай мове вы і абмяркоўвалі па-беларуску!
Анлайн у першыя “Пытаннечкі” згулялі 19 каманд. Трэцяе месца заняла каманда “Суполка” (41 бал). На другім месцы “Ščučynščyna”, а на першым “Сірники” (абедзьве каманды набралі па 43 балы, іх рассудзіў дадатковы паказчык).
Наступныя “Пытаннечкі” мы арганізуем у сярэдзіне снежня. Хутка дамо абвестку пра дакладныя дату і час! І разміначныя пытаннечкі ізноў будуць!