Тэлевізару адбой”Свята да нас прыходзіць…!” Як не пасварыцца за навагоднім сталом з-за палітыкі? Т…

Тэлевізару адбой
“Свята да нас прыходзіць…!” Як не пасварыцца за навагоднім сталом з-за палітыкі? Тут 10 cпосабаў сустрэць Новы год без тэлевізара. І зрабіце чэк-ліст для падрыхтоўкі да свята. Так сапраўды нічога не пройдзе міма!

Не даем расслабіцца хунце
Якое там свята злыдням! Партызаньце ад душы — няхай спакой ім толькі сніцца.

Правяраем свае веды
Для тых, хто любіць напружваць мазгі, — 2 тэсту: пра назвы вуліц нашых гарадоў — тут, пра каляндарныя назвы — тут. Прыступайце. Час пайшоў!

Наведваем музеi
У завіруху чаму б і не пагуляць па музейных выставах! Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае на выставу “Кніга Паступленняў-2022”. А калі з дому зусім нi нагой, — віртуальная выстава “Сяброўскі шарж”.

Для маленькіх беларусаў і беларусачак
Развівайце беларускую культуру і вывучайце мову разам з Youtube-каналам “Люстэрка”. А каб дзеці з маленства ведалі свае правы i вучыліся іх абараняць, у дапамогу бацькам — тэматычная размалёўка.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot