«Плошчы – 2010» сёння спаўняецца 12 год
Роўна 12 гадоў таму, 19 снежня 2010 года, у Мінску прайшла маштабная акцыя пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, вядомая як «Плошча-2010».
Колькасць удзельнікаў: з боку дэмакратычных сіл – ад 30 да 60 тысяч беларусаў, з боку узурпатара – 1500 так званых супрацоўнікаў МУС.
Страты: з боку дэмакратычных сіл – некалькі сотняў паранена, каля 800 чалавек арыштавана, у тым ліку журналісты і кандыдаты ў прэзідэнты Рыгор Костусеў, Алесь Міхалевіч, Віталь Рымашэўскі, Андрэй Саннікаў, Мікалай Статкевіч, Дзмітрый Ус, Уладзімір Някляеў, кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы. Апошні палітвязень выйшаў на волю ў 2015 годзе.
Да жніўня 2020 года гэта была адна з самых масавых акцыяў пратэсту ў Беларусі. Беларусы, якія выйшлі тады на вуліцы, сталі паважаць сябе і прымусілі ўвесь свет паважаць беларускі народ.
Ці памятаеце вы той дзень?