Да анлайн-квіза на беларускай мове “Пытаннечкі” засталося два дні. Гуляем 21 снежня а 19-й па Мінску…

Да анлайн-квіза на беларускай мове “Пытаннечкі” засталося два дні. Гуляем 21 снежня а 19-й па Мінску! Рэгіструйцеся на квіз — праз гугл-форму па гэтай спасылцы.

Ніякіх абмежаванняў па месцы знаходжання гульцоў няма. У дзень квіза капітаны атрымаюць спасылку на Youtube-канал, дзе будзе праходзіць гульня.

Ваша каманда можа сабрацца разам ці абмяркоўваць пытанні ў любым месенджары. А адказы будуць прымацца праз гугл-формы, якія таксама будуць у капітанаў каманд.

Калі каманды няма — таксама запаўняйце гугл-форму! Знойдзем вам месца ці збярэм яшчэ адну каманду з такіх жа легіянераў.

А вось і сённяшняе разагрэвачнае пытанне. Адказ — прыслоўе на беларускай мове. Ёсць ідэі? Хуценька прыгадвайце, што такое прыслоўе, і пішыце свае варыянты ў каментары!