МОЎНЫ ЭТЫКЕТ ЗАСТОЛЬЛЯ
На чараду сьвятаў патрэбныя беларускія формулы этыкету — для запрашэньня, гасьцяваньня, частаваньня. Традыцыйна і паважныя, і жартоўныя, і зьедлівыя.
•
Сыгналаў для частаваньня маем на выбар:
Смачнога! Сыць Божа! Смачна есьці!
•
Ад госьця — камплімэнты гаспадыні:
Гэткі боршчык зьясі й горшчык! Ой, ці зь перцам, ці ня зь перцам, абы з шчырым сэрцам! Гаспадыня, ці яшчэ нясі, ці фартухом трасі!
•
Зважаем на дамаганьні нацыянальна сьведамага госьця:
Дай сала хлеб даесьці! 🙂
•
Паважаем высокую культуру гасьцей:
Госьцікі, калі вам мала, каб вас парвала! 😉
•
А госьці ў сваю чаргу дзякуюць:
Дзякуй таму, хто еў і каму падавалі. І г. д. 😉
Больш падрабязна —
у артыкулах пра застольны этыкет https://rferl.link/0mqp і пра апошнюю чарку https://rferl.link/VXeb