Па выніках года ад галоўнакамандуючага ВСУ Украіна вызваліла 40% акупаваных пасля 24 лютага тэрыторый.
Тайвань пашырыў абмежаванні на экспарт высокатэхналагічных тавараў у Расію і Беларусь, каб прадухіліць іх выкарыстанне ў вайсковых мэтах.
Святлану Ціханоўскую запрасілі выступіць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе з 16 па 20 студзеня.
Сусветная супольнасць асудзіла судовы працэс над лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру Алесем Бяляцкім — тут, тут, тут.
Жыхары Мінску павіншавалі суседзяў і ўсіх беларусаў з Новым годам, годам надзей і перамог, святочным салютам у 23.34.
Салідарнасць і чалавечнасць працягваюць жыць унутры кожнага з нас. Прыклады таму — падарункi ад незнаёмых людзей напярэдадні Новага Году Ніне Багінскай. Актывістка падзякавала людзям.
Жыхары Койданава сабралі больш 2000 рублёў для фонду, які дарыць падарункі дзецям палітвязняў.
Паранены калінавец Дзяніс Урбановіч пераведзены з рэанімацыі ў палату.
114 мастакоў і мастачак з Украіны, Малдавіі. Румыніі, Беларусі, Славакіі і Польшчы стварылі кнігу антываенных постэраў. У кнізе працы беларускі Наталлі Гарлуковіч.
Дызайнерскі праект беларускі Нікі Ганчар трапіў у катэгорыю “Лепшае” на Behance.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!