Чатыры стагодзьдзі беларусы прыстасоўвалі рымскія літары да сваіх гукаў. Пасьпяхова прыстасавалі. Лацінка — такое самае беларускае пісьмо, як і кірыліца. Але нездарма беларускую лацінку забаранялі і цар, і саветы, і ўрэшце забараняе цяперашняя ўлада.