«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразьняку». Што вядома пра прызэрку Алімпіяды…

«Хворая, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразьняку». Што вядома пра прызэрку Алімпіяды Надзею Астапчук, якая цяпер на Акрэсьціна

Расейская журналістка Кацярына Яньшына знаходзілася на Акрэсьціна з 5 па 20 студзеня. Яна расказала «Нашай ніве», што чула ад сваіх сукамерніц пра тое, у якіх умовах у той час сядзела спартоўка.

Калі Кацярына была ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, ёй расказвалі, што Надзея Астапчук знаходзілася на Акрэсьціна. У ЦІП вельмі сьпякотна, а на Акрэсьціна, наадварот, вельмі холадна. Паводле сукамерніц Кацярыны, спартоўка захварэла падчас зьняволеньня, але нават у такім стане, лежачы на падлозе, закрывала сабой людзей ад скразьняку.

Надзея Астапчук — беларуская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка Беларусі ў штурханьні ядра. У 2020 годзе падпісала ліст беларускіх спартоўцаў «За сумленныя выбары і супраць гвалту», адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і вайну ва Ўкраіне. У сьнежні 2022 году яе затрымалі.