Добрыя навiныРада Еўропы запускае план дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамад…

Добрыя навiны

Рада Еўропы запускае план дзеянняў па падтрымцы беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці на 2023 год.

ЗША прызначаць спецпасланніка па Беларусі, які будзе працаваць з дэмакратычным рухам.

У нямецкім Бундэстагу прапанавана стварыць пасаду каардынатара па кантактах з апазіцыяй Беларусі і РФ.

Юрысты ЗША, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі i НАУ актыўна працуюць над прыцягненнем рэжыму лукашэнкі да адказнасці.

Бізнес-партнёр Зайцава і гандляры зброі, якія дапамагаюць ВПК РБ і РФ, трапілі пад санкцыі ЗША.

Беларускія спартоўцы выступілі з важнай заявай да спартыўнай супольнасці. Зварот падпісалі больш за 50 тытулаваных спартсменаў і прадстаўнікоў спорта.

Усе каналы лукашыстых карнікаў з гупобіка выдалены ў Telegram.

2 лютага — 185 гадоў Кастусю Каліноўскаму. Беларусы з гонарам ушанавалі памяць нацыянальнага героя: тут, тут і тут.

Зазіраем у будучыню. Нейрасець намалявала канец праўлення лукашэнкі, вызвалены «калінаўцамі» Мінск і беларусаў, якія святкуюць перамогу.

Створаная Беларуская незалежная кінаакадэмія. Яе абвесцяць на Берлінскім міжнародным кінафестывалі.

Беларусы — неверагодна салідарная і знаходлівая нацыя. Вось 5 нагод ганарыцца беларусамі.

Вольныя спартоўцы Анастасія Сарокіна і Дзяніс Бурко заснавалі шахматную інтэлектуальную прастору “ChessCorner” у Варшаве.

Пераклад кнігі Максіма Знака “Зэкамерон” атрымаў прэмію англійскага PEN-цэнтра.

Майстры Дамоў рамёстваў, спецыялісты клубных арганізацый, іншыя ўмельцы з усіх куткоў краіны працуюць над рэалізацыяй праекта — вышытая мапа Беларусі, дзе кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі.

Цяпер можна чытаць усе Telegram-каналы на беларускай мове.

Вершаваная казка “Айболит” выйшла па-беларуску. Пераклаў яе палітвязень Андрэй Скурко.

“Мазырсоль” дадала беларускую мову на два віды сваёй прадукцыі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot