“Я не хачу спаборнічаць на адной дарожцы з тымі, хто падтрымлівае лукашэнку і вайну ва Украіне”Белар…

“Я не хачу спаборнічаць на адной дарожцы з тымі, хто падтрымлівае лукашэнку і вайну ва Украіне”

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская ў інтэрв’ю з польскім выданнем Sport.pl выказалася наконт удзелу беларусаў і расейцаў у міжнародных спаборніцтвах:

З тымі, хто падтрымлівае лукашэнку і вайну ва Украіне, я не хачу бегчы на адной дарожцы. Думаю, што такіх, як я, шмат.

Зараз Крысціна не мае магчымасці браць удзел у міжнародных стартах, бо Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі дагэтуль разглядае яе як беларуску:

У тых, хто быў супраць рэжыму, такія ж праблемы, як і ў мяне. Гаворка ідзе пра больш за 50 атлетаў, якія збеглі ад рэпрэсій і цяпер не могуць стартаваць, бо маюць беларускае грамадзянства і трохгадовую адтэрміноўку. Гэта складаная тэма для ўсіх нас.

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд