Каманда Офіса па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, кожны месяц рыхтуе актуальны дайджэст «Асвета». Там сабраныя апошнія навіны, падзеі і актуальныя магчымасці для беларусаў і беларусак у сферы адукацыі і навукі.
У новым выпуску дайджэста — вялікая колькасць прапановаў на атрыманне як навучальных стыпендый, якія амаль цалкам пакрываюць кошт навучання, так і стыпендый на даследаванні і іншае. Напрыклад, урад Румыніі прапануе стыпендыі на атрыманне любой ступені вышэйшай адукацыі па ўсіх спецыяльнасцях.
Таксама каманда Офіса па адукацыі падрыхтавала асобны дадатак пра падтрымку беларусаў на 2023 год з поўным аглядам актуальных міжнародных магчымасцяў на цэлы год.
Спампаваць новы дайджэст і дадатак з аглядам магчымасцяў на 2023 год можна на сайце «Асветы»: https://asvetaby.org. Калі ў вас ёсць пытанні ці прапановы – пішыце ў ананімны чат-бот адукацыйнай каманды @eduOST_bot.