Беларусы Шчэціна сабраліся на акцыю салідарнасці з палітвязнямі, у тым ліку з Анджэем Пачобутам і А…

*

Беларусы Шчэціна сабраліся на акцыю салідарнасці з палітвязнямі, у тым ліку з Анджэем Пачобутам і Аляксандрам Капшулем.
А яшчэ каб прынесьці спачуванні сем’ям і сябрам беларусаў, якія загінулі пад час землятрусу ў Турцыі.

Мы ведаем, што са стыхіяй цяжка штосьці зрабіць, складана прыгатавацца да яе прыходу. Але мы можам перамагчы там, дзе ўсё залежыць ад нас: рэжым у Беларусі. Мы можам зрабіць гэтае, каб усім палітзняволенным у Беларусі ня трэба было адбываць доўгія гады турэмнага пакарання за тое, што яны такія, якія ёсць: нязломныя патрыёты Беларусі, якія змагаліся за правы чалавека і вольнасць у нашай краіне.

Свабоду ўсім палітвязням!
Жыве Беларусь!


@menskrazam_info
#МыРазам