«Яўка з павіннай ці турма»: беларусаў масава працягваюць выклікаць у КДБ за данаты ў 2020 годзеУ раё…

«Яўка з павіннай ці турма»: беларусаў масава працягваюць выклікаць у КДБ за данаты ў 2020 годзе

У раённыя аддзелы КДБ Мінска беларусаў выклікаюць на размовы наконт данатаў у фэйсбуку ў 2020 годзе. Гэта людзі розных прафесій і заняткаў. Як праваабаронцам распавядаюць тыя, хто хадзіў на такія размовы, супрацоўнікі КДБ паказваюць скрыншоты нібыта пераліку грошай у фонд салідарнасці і ставяць ультыматум: яўка з павіннай ці турма. Дарэчы, любы перавод за мяжу праз фэйсбук у 2020—2021 гадах сілавікі могуць трактаваць як перавод у фонды.

Калі чалавек піша яўку з павіннай, дзе сам прызнаецца ў тым, што пераводзіў грошы ў фонд салідарнасці на падтрымку палітвязняў, то яго абавязваюць пералічыць грошы (500 ці 1000 даляраў) на нейкі рахунак. Людзей адпускаюць дадому, але пагражаюць, што да іх яшчэ прыйдуць з ператрусам.

Нагадваем, што размова ў КДБ — гэта не працэсуальнае дзеянне, вы можаце не сведчыць супраць сябе, спаслаўшыся на арт. 27 Канстытуцыі, часта прадастаўленыя скрыншоты не з’яўляюцца доказам пераліку грошай у канкрэтныя фонды, а падпісанне яўкі з павіннай — не гарантыя таго, што супраць вас не будзе ўзбуджаная крымінальная справа.

Калі вас выклікалі на размову ў КДБ звяртайцеся па кансультацыю да праваабаронцаў на @ViasnaSOS