Радыё «Культура» будзе трансьляваць «Рэспубліканскую дыктоўку» ў Дзень роднай мовыЖывую трансьляцыю …

Радыё «Культура» будзе трансьляваць «Рэспубліканскую дыктоўку» ў Дзень роднай мовы

Жывую трансьляцыю «Рэспубліканскай дыктоўкі» па беларускай мове, якая прысьвечана Дню роднай мовы, можна будзе пачуць на радыё «Культура» 21 лютага, пра гэта паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі, у якую ўваходзіць і названая радыёстанцыя.

«Летась жывая трансьляцыя ўжо ладзілася на нашай хвалі. Акцыя выклікала вялікую цікавасьць сярод слухачоў. Спадзяюся, сёлета рэспубліканская дыктоўка зьбярэ яшчэ большую колькасьць удзельнікаў», — сказаў дырэктар каналу «Культура» Ўладзімер Трапянок.

Трансьляцыя дыктоўкі пачнецца а 13:00. Паслухаць яе можна таксама онлайн на сайтах www.radiokultura.by і www.tvr.by.

Арганізатар — Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтру дасьледаваньняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.