Час трошкі размяцца. Некалькі моўных тэстаў ад Радые Свабода
Разьвітваемся зь зімой. У чаканьні вясны нагадаем характэрныя беларускія зімовыя словы. Колеры па-беларуску. У розных мовах колеры вылучаюцца па-рознаму: у некаторых сіні і зялёны завуцца адным словам, у іншых 30 назваў адценьняў чырвонага. А беларуская мова? Ці чулі пра кармазынавы, ірдзéлевы, чмáры і маціцовы колеры? Як прызнавацца ў каханьні па-беларуску. Беларускія словы і выразы пра каханьне ня проста прыгожыя, а жыцьцёва неабходныя — дзеля шчасьця. Назвы прафэсіяў па-беларуску. Усе прафэсіі варта паважаць — і „масавыя“, і супэрсучасныя, і тыя, што сёньня лічацца рэдкімі і нават экзатычнымі. Майстру будзе прыемна, калі мы правільна назавем яго занятак па-беларуску.