Беларусы Шчэціна
зладзілі акцыю, каб нагадаць усім:
8 сакавіка – гэта Дзень абароны правоў жанчын! І пакуль адзін вусаты персанаж распавядае ўсім, што з жанчынамі не ваюе – палітзняволеных ў беларускіх турмах катуюць, пазбаўляюць усяго, на што яны маюць правы нават ва ўмовах ” иногда не да законов”.
А некаторых жанчын гэты сінелапы баіцца й ненавідзіць асабліва – такім даюць у так званых судах як мага болей гадоў, а калі няма за што – то дадаюць па троху на ўсё новых і новых “судах” пад час адбыцця “пакарання”.
Таму для ўсіх сьвядомых беларусаў 8 сакавіка – гэта не проста Жаночы дзень, а дата, у якую мы прыпамінаем тых жанчын, якія зараз знаходзяцца ў няволі ў беларускіх турмах.
Трымайцеся, даражэнькія, мы вас любім і абдымаем! І дзякуй вам за сапраўдную жаночую нязломнасць, за вашыя прынцыпы і ідэалы. Нават за кратамі вы натхняеце ўсіх на барацьбу, бо гледзячы на вас мы разумеем: нельга паддавацца і апускаць рукі.
Мы пераможам!
@menskrazam_info
#МыРазам