У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра КараткевічаПрапанову змяніць назву вуліцы Дабралюбава на Каратке…

У Кіеве з’явілася вуліца Уладзіміра Караткевіча

Прапанову змяніць назву вуліцы Дабралюбава на Караткевіча ўнёс украінскі пісьменнік Вячаслаў Лівіцкі:

«Ушанаванне гэтага таленавітага пісьменніка важнае як для дыялогу Украіны з дэмакратычна настроенай беларускай грамадскасцю, так і для актуалізацыі недаацэненых фактаў у культуры Кіева. Караткевіч – выпускнік Кіеўскага ўніверсітэту, любіў сталіцу Украіны і пісаў пра яе ясней за многіх іншых урбаністаў. Акрамя таго, гаворка ідзе пра вуліцу ў раёне, дзе разгортваюцца трагічныя падзеі кіеўскай аповесці Караткевіча «Лісце каштана». Ідзе гаворка пра чалавека, чыя філасофія (свабода, годнасць, жыццялюбства, уменне сябраваць і ўпартасць у апраўданай нянавісці як вышэйшыя цноты) выразна пазначыла каштоўнасці ўсіх беларусаў, якія зараз абараняюць Украіну».

Таксама ў Кіеве ёсць помнік Уладзіміру Караткевічу. Ён знаходзіцца каля беларускай амбасады.

Усяго ў Кіеве перайменавалі 16 гарадскіх аб’ектаў, назвы якіх звязвалі з РФ.

Крыніца: novynarnia.com