Барацьба за свае правы – гэта канечны працэс? Ці можна іх дамагчыся раз і назаўсёды, закрыць гэтае…

Барацьба за свае правы – гэта канечны працэс? Ці можна іх дамагчыся раз і назаўсёды, закрыць гэтае пытанне і больш ніколі да яго не вяртацца?

Мы не ведаем такога моманту ў гісторыі, калі б чалавецтва вырашыла, што яно ўжо дастаткова ідэальнае. Барацьба розных супольнасцяў за тое, каб «людзьмі звацца», працягваецца няспынна. Беларусы – не выключэнне: мы ўвесь час мусім адстойваць сваю годнасць і незалежнасць.

А як беларусы змагаюцца за свае правы і свабоду? Універсальнага адказу, вядома, няма, бо ў кожнага чалавека свае стратэгіі, але мы вырашылі ўявіць, як гэта выглядае агулам, і сабралі характэрныя для нас рысы і вобразы. Што атрымалася — глядзіце ў картках . Заадно дзяліцеся сваімі інсайтамі: якія беларусы ў вашых вачах?

Ад сябе скажам, што бачым беларусаў вольнымі ды адважнымі, здольнымі трываць самыя цяжкія нягоды і расціць кветкі нават на ўшчэнт выпаленай зямлі.

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #строимгражданскоеобщество