Добрыя навiныБеларусы свету адзначылi Дзень Волі — 105-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Н…

*

Добрыя навiны

Беларусы свету адзначылi Дзень Волі — 105-я ўгодкі абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі: тут, тут, тут i тут.

ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі. Пад абмежаванні патрапілі дзевяць фізічных асоб, заводы БелАЗ і МАЗ, самалёт, якім карыстаецца лукашэнка.

Святлана Ціханоўская выступiла на канферэнцыі Каліноўскага ў Вашынгтоне, яна распавяла пра барацьбу беларусаў за свабоду.

Журналісты «Радыё Свабода» выпусцілі трэцюю кнігу «Галасы Беларусі», дзе сабралі думкі беларускіх палітзняволеных, удзельнікаў пратэстаў, беларусаў.

Рада БНР абвясціла пра ўзнагароджанне Медалём ордэна “Пагоні” шэрагу беларусаў.

Беларусы ва Украіне запусцілі сайт для ўкраінцаў «Твій сусід». Асноўная тэматыка — што ж насамрэч адбываецца ў Беларусі.

Вуліца Уладзіміра Караткевіча з’явілася ў Кіеве.

На Дзень Волі ў Каўнасе адкрылi помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскізу бел-чырвона-белага сцяга, дзяржаўнага сцяга Беларускай Народнай Рэспублікі, абвешчанай 25 сакавіка 1918 года.

Дакументальны фільм “Радзіма” беларускіх рэжысёраў Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча атрымаў найвышэйшую ўзнагароду на фестывалі CPH:DOX у Капенгагене.

Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі».

Упершыню ў Беларусі ў горада з’явіліся свае духі. Персанальны водар стварылі для Брэста.

У Гродне працуе адзінае таксі для жывёл.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot