Славімся добрымі справаміДапамажыце байцу Палка Каліноўскага вярнуцца да нармальнага жыцця. Падарыце…

Славімся добрымі справамі
Дапамажыце байцу Палка Каліноўскага вярнуцца да нармальнага жыцця. Падарыце мора беларускім уцекачам. Стварайце першы беларускі мурал у Сан-Францыска разам.

Памятаем пра палітвязняў
Далучайцеся да еўрапейскіх праваабаронцаў, якiя сабралі больш за 50 000 подпісаў з заклікам вызваліць Алеся Бяляцкага і ўсіх беларускіх палітвязняў. Падпiшыце петыцыю! Канкрэтныя адрасы для дапамогі тут, тут і тут.

І зноў пра бяспеку
Асцярожнасці шмат не бывае! Асабліва для рашучых беларусаў. Скарыстайцеся выдатнымi дайджэстамi па бяспецы ад калег і дзейнічайце!

Для самых маленькіх
Першыя словы, першыя крокі, першыя ўражанні! Вас і вашых малых чакае цікавая гульня на канале #Бэйбус! Тут — новы цыкл пазнавальных праграм для маленькіх беларусаў ад 0 да 3.

Адраджаем нашу мову
Цi ведаеце вы, што беларускай мове пагражае зьнікненьне, яна ў моўнай „Чырвонай кнізе“ UNESCO. Што для вас моўная трасянка і як вы да яе ставіцеся? Адкажыце, калі ласка.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot