Пяшчотна-вусатае відэа для добрай раніцы.Гаворым па-беларуску пра катоў і котак
Агульная назва віду — кот. Ласкава — каток, коцік Самец — кот, самка — котка, кошка. Коцік мяўкае, а яшчэ — вуркоча. Каб паклікаць ката, кажам «кыцы-кыцы». Кот бывае ла́сы на каўба́сы.