«Жыла-была добрая, разумная, прыгожая, смелая і моцная дзяўчына… звалі яе Марфа Рабкова. Была яна праваабаронцай «Вясны», валанцёркай, дапамагала людзям, вельмі любіла жывёл, ратавала бяздомных катоў… а ўвосень 2020 года прыйшлі да Марфы «злыя ваўкі»…», — піша Вольга.
Нагадаем, каардынатарка Валанцёрскай службы «Вясны»была затрымана 17 верасня 2020 года. Пазней праваабаронцу абвінавацілі па шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэкса за падзеі 2016-2020 гадоў і асудзілі да 15 гадоў зняволення.
Па выніках апеляцыі Марфе скарацілі тэрмін на тры месяцы. Прысуд уступіў у сілу і Рабкову этапавалі ў калонію.