Запытайся ў Дубаўца. Ці правільна, што мы перажываем за падзеі ва Ўкраіне, а праблемы сваёй краіны н…

Запытайся ў Дубаўца. Ці правільна, што мы перажываем за падзеі ва Ўкраіне, а праблемы сваёй краіны не рашаем?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Сёньня рэжым у Беларусі нарошчвае праблемы, а не вырашае іх. Выбары — галоўны спосаб удзелу грамадзяніна ў жыцьці краіны — фактычна забароненыя. У астатнім беларусы, як ніколі, вырашаюць праблемы сваёй краіны. Гэта салідарнасьць у турмах, партызаны на чыгунцы, падпольныя сувязі, беларускія ваяры ва Ўкраіне, астраўкі Беларусі за межамі, дзе мацуюць ідэнтычнасьць, пашыраюць мову, разьвіваюць культуру, адукацыю і асьвету, навуку, грамадзянскую супольнасьць… Беларусь цяпер жыве на ўсіх узроўнях, дзе ёй немагчыма забараніць жыць. У тым ліку ў палітыцы, дзе гэтыя праблемы бачаць, абмяркоўваюць і вырашаюць.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669