Беларусы Варшавы сабраліся, каб падтрымаць палітвязняў, пра якіх ужо даўно няма ніякіх звестак. “Мік…

Беларусы Варшавы сабраліся, каб падтрымаць палітвязняў, пра якіх ужо даўно няма ніякіх звестак.

“Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі, Вікторыя Кульша, Яўгеній Верхаводкін, Ксенія Луцкіна, Раман Марусаў, Ігар Лосік, Цімур Рызапур, Максім Знак, Віктар і Эдуард Бабарыкі і гэта толькі маленькая частка ахвярнага спіса.
Гэтыя людзі былі захопленыя і пакутуюць у турмах за свае палітычныя погляды. З імі  жорстка абыходзяцца, іх пазбаўляюць спатканняў і ліставання, яны не маюць сувязі са знешнім светам.

Мы будзем падтрымліваць іх і выказваць нашу салідарнасць. 
Мы будзем шукаць магчымасці для больш хуткага вызвалення палітвязняў і дапамагаць ім вярнуцца на свабоду”
.

@menskrazam_info
#МыРазам