У Кіеве адбылася прэзентацыя праекта «З Украінай у сэрцы», прысвечанага беларускім героям, якія аддалі свае жыцці ў барацьбе з Расеяй, і тым, хто працягвае гэтую барацьбу.
22-23 красавіка ў Вільне прайшла другая Канферэнцыя беларусаў свету.
“Не ядзернай зброі ў Беларусі!” У розных гарадах свету адбыліся акцыі «Чарнобыльскі шлях»: тут, тут, тут, тут, тут i тут.
Афіцыйна прынята папраўка да рэзалюцыі ў ПАРЕ аб прызнанні лукашэнкі датычным да прымусовай дэпартацыі дзяцей і дарослых з акупаваных тэрыторый Украіны.
Парламентарыі Літвы не ставяць знак роўна паміж народам Беларусі і РФ. Сойм адмяніў вета Наўседы.
Флагі Расіі і лукашызму будуць забаронены на ЧС па хакеі ў Рызе.
Бразільскія актывісты правялі акцыю салідарнасці са зняволенымі беларускімі працоўнымі.
З‘явілася магчымасць прыняць некалькі сем‘яў былых палітвязняў у праграму для ўцекачоў у Італіі.
«Ваня перамог». Былога беларускага палітвязня Івана Красоўскага не будуць дэпартаваць з Украіны.
Праваабарончы цэнтр «Вясна» адзначыў 27-годдзе.
У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі прайшла прэзентацыя дакументальнага фільма “Катаваньні ў Беларусі.”
Беларускія вольныя спартоўцы перамаглі на буйным міжнародным турніры па каратэ “ARAWAZA CUP 2023”.
EPAM адкрыў першы офіс у Паўднёвай Амерыцы.
У Лондане адбудзецца сусветная прэм’ера спектаклю Belarus Free Theatre — «Дзікае паляванне караля Стаха».
Польскі ПЭН-клуб распачаў цыкл сустрэч, прысвечаных беларускай літаратуры.
У Варшаўскім універсітэце ўзнагародзілі лаўрэатаў XXIX Алімпіяды па беларускай мове ў Польшчы.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!