Беларусы, Землякі!
Сёння 6 траўня 2023 года. На першы погляд звычайны піцерскі дзень, але менавіта 1000 дзён таму, 9 жніўня 2020 года мы сабраліся каля амбасады Рэспублікі Беларусь у Санкт-Пецярбургу, каб выканаць наш Канстытуцыйны абавязак і прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах.
Як вы ведаеце, галасы нашы былі скрадзены, а нязгодныя з фальшывымі вынікамі пазбаўлены свабоды, Радзімы і нават жыцця.
Калі паглядзець на спісы палітвязняў, а іх толькі афіцыйна на сённяшні дзень 1499 чалавек, немагчыма не верыць, не змагацца і не імкнуцца вярнуць канстытуцыйныя і законныя правы ў Нашу Беларусь.
Вам ужо, напэўна, даўно ніхто не казаў, што Вы, Беларусы, Неверагодныя. Жадаем сёння узгадаць як усё пачыналася тады гарачым летам 2020 года.
Рома Бандарэнка выйшаў, а мы дойдзем.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Артыкул 65.
Выбары з’яўляюцца свабоднымі: выбаршчык асабіста вырашае, ці ўдзельнічаць яму ў выбарах і за каго галасаваць. Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.
@menskrazam_info