З суботай, сябры! 6 траўня 1904 году нарадзіўся беларускі паэт Паўлюк Трус, адзін з самых папулярны…

З суботай, сябры!

6 траўня 1904 году нарадзіўся беларускі паэт Паўлюк Трус, адзін з самых папулярных беларускіх паэтаў другой паловы 20-х гг.

1434 — у Троках вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч выдаў вялікі земскі прывілей, які зраўнаў у правах каталікоў і праваслаўных.

1589 — кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Ваза надаў Пружанам магдэбурскае права і герб.

1686 — паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай быў падпісаны Вечны мір. Гэтая дамова скончыла вайну Расеі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з 1654 году.

1945 — падчас Другой усясьветнай вайны савецкія войскі распачалі Праскую наступальную апэрацыю.