8 траўня ў Еўропе святкавалi 78-ю гадавіну перамогі над нацызмам. Па ўсім свеце гэты дзень праходзіць пад лёзунгам “Ніколі болей”: тут, тут i тут.
Каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ў Берліне адбыліся чытання твораў Святланы Алексіевіч і ВасІля Быкава на вайсковую тэматыку як пераасэнсаванне гістарычнага значэння 8 траўня як Дня перамогі.
Нашыя хлопцы навалялi вагнэраўцам у Бахмуце: тут, тут i тут
У РФ партызаны працягваюць рэйкавую вайну.
Добраахвотнік з палка Каліноўскага з дапамогай ваеннай хітрасці навёў расійскую артылерыю на расійскіх жа салдат пад Бахмутам.
На Алеі Славы ў Хмяльніцкім размесцяць інфармацыю аб загінуўшым беларускім добраахвотніку Эдуардзе Лобаве.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па сітуацыі з палітвязнямі і правамі чалавека ў Беларусі.
Еўрапейскі Саюз выступіў з заявай у сувязі са смерцю палітзняволенага Мікалая Клімовіча i зноў заяўляе аб сваім патрабаванні неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
Беларусы былі запрошаныя арганізацыяй Vienna goes Europe на “Дзень Еўропы – 2023”, які прайшоў 6 мая ў Вене. Народнае пасольства Беларусі ў Аўстрыі прадставіла нашу краіну як частку Еўропы.
Сусветная арганізацыя здароўя афіцыйна адмяніла статус пандэміі для каранавіруса.
Салідарнасць без межаў. Беларусы менш чым за 6 гадзін сабралі неабходную суму на пахаванне палітвязня Мікалая Клімовіча.
Беларус, якога па запыце беларускага боку 7 лютага затрымаў Інтэрпол ў Неапалі, вольны і ўжо знаходзіцца ў Польшчы.
Польскія актывісткi праявiлi салідарнасць у падтрымку палітзняволенных беларускіх жанчын.
З’явіўся «даведнік рэпрэсій» на англійскай мове. Ён дапаможа міжнароднай супольнасці лепей разумець становішча ў Беларусі.
У Кіеўскім нацыянальным універсітэце імя Тараса Шэўчэнка апублікаваная манаграфія Алены Пагрэбняк пра “Сучасную беларускую літаратуру ў дачыненнях з украінскай літаратурай”.
Беларускі рэжысёр Аляксей Палуян стаў сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі.
Беларуска-шведскі пісьменнік і рэжысёр Дзмітрый Плакс ставіць спектаклі паводле твораў Алеся Бяляцкага і Максіма Знака.
Пад патранажам Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці каманда беларускіх спартоўцаў “Волат” узяла ўдзел у міжнародным турніры па каратэ German Wado Cup 2023 у Берліне з выдатным вынікам.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!