«Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам». Лукашэнкаўскі «суд» прыгаварыў Паўла Бел…

«Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам». Лукашэнкаўскі «суд» прыгаварыў Паўла Белавуса да 13 гадоў калоніі

Дырэктара Symbal.by абвінавацілі ў «кіраўніцтве экстрымісцкім фармаваннем, дзяржздрадзе, публічных закліках да захопу ўлады і арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. «Судзілішча» праходзіла у закрытым рэжыме.

На гэтае рашэнне ўжо адрэагавала Святлана Ціханоўская:

«Гэта прысуд не толькі Паўлу – гэта прысуд усім беларусам, якія мараць пра сапраўдную беларускую Беларусь. Краіна, дзе ведаюць сваю гісторыю, шануюць свае традыцыі, маюць нацыянальную годнасць, гавораць на роднай мове. Усё гэта зараз «экстрэмізм» для рэжыму»

У Паўла Белавуса на волі засталася жонка Кацярына і двое маленькіх дзяцей. У іх сям’і канфіскавалі машыны і нават частку бытавой тэхнікі. Пасля прысуду могуць апісаць і канфіскаваць абсалютна ўсё ў доме – ад кававаркі да мікрахвалёўкі. Я прашу вас падтрымаць Паўла і ягоную сям’ю. Гэтыя сродкі пойдуць на аплату працы адвакатаў і набыццё неабходных рэчаў для жыцця сям’і Паўла Белавуса».

Дапамагчы сям’і Паўла Белавуса можна тут.