Дапамагаем медыкам на фронцеКалi ёсць магчымасць не карыстацца для даната плацёжнымі сродкамі BY/RU …

Дапамагаем медыкам на фронце
Калi ёсць магчымасць не карыстацца для даната плацёжнымі сродкамі BY/RU банкаў, падтрымайце ініцытыву! I медыкi-дабраахвотнікi будуць ратаваць жыцці ў форме, пашытай дзякуючы вашым данатам.

Памятаем пра палітвязняў
Падарыце лета дзецям палітвязняў! Сабраныя сродкі зробяць летні адпачынак актыўным і вясёлым: экскурсіі, паездкі, летнія дзіцячыя лагеры, падарожжы. І раскажыце тым, каму гэта дапамога неабходна.

«Прафсаюзная дзейнасць — не экстрэмізм»
Актывісты ладзяць кампанію пад такой назвай. Як далучыцца да кампаніі — тут.

Чалавечнасць ва ўсім
Абарона пчол у нашых руках! Падпішыце петыцыю, каб уласнікі пчальнікоў былі своечасова паінфармаваныя аб апрацоўцы палёў сродкамі абароны раслін.

Адраджаем нашу мову
Удзельнічайце ў прасоўванні беларускай мовы ў сферы тэхналогій. Падпішыце петыцыі і зварот да тэхпадтрымкі Twitch. Зроблена? Адпачывайце! Відэа-гульні з беларускамоўнай лакалізацыяй — ад беларусаў для беларусаў.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot