Запытайся ў Дубаўца. Якую пагрозу нясуць уладам кнігі, прызнаныя экстрэмісцкімі? Якая самая крамольн…

Запытайся ў Дубаўца. Якую пагрозу нясуць уладам кнігі, прызнаныя экстрэмісцкімі? Якая самая крамольная?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Кнігі, якія навучаюць крытычна ставіцца да рэчаіснасьці, да сябе і да саміх гэтых кніг. Асабліва тыя, што мацуюць нацыянальную сьвядомасьць і даюць аб’ектыўныя (з усіх бакоў) гістарычныя факты. Самую крамольную кнігу, як ні дзіўна, можна набыць у кожнай кнігарні. Гэта Канстытуцыя РБ. Там пішуць, што ўсё дзяржаўнае жыцьцё ў Беларусі адбываецца насуперак законам. Напрыклад, што крыніца ўлады ў нас — народ, што ніхто не вінаваты, пакуль яго віна не даказаная, што мірныя маршы ўлада павінна ахоўваць, а не атакаваць, што ваша жыльлё недатыкальнае, як і вы самі, і што магніцік на вашай лядоўні ці лайк у інстаграме — ніякі не пікет.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669