Змагаемся за праўдуДалучайцеся, калi ёсць магчымасць, 28.05. да ўдзелу ў прэзентацыi кнігі (пра) Ал…

Змагаемся за праўду
Далучайцеся, калi ёсць магчымасць, 28.05. да ўдзелу ў прэзентацыi кнігі (пра) Алеся Бяляцкага, каб даведацца больш пра важную ролю грамадзянскага актывізму ў Беларусі.

Робім свет лепш
Вы таксама заўважаеце, што з нашымі беларускімі дварамі нешта ня так? Тут — развагі дасведчанага ўрбаніста аб тым, што можна было б памяняць. Лайфхакі і асэнсаванні ў дапамогу вашаму актывізму!

Жывем экалагічна
Часта чуеце пра экалагічны лад жыцця, але не ведаеце як пачаць? Нашыя калегі з Экадома падаюць невялічкі асабісты прыклад эказвычак.

«Вандруй. Адчуй. Натхняйся»
Акцыя пад такой назвай будзе праходзіць па ўсёй Беларусі з 5 па 11 чэрвеня. Бясплатныя экскурсіі i … Што яшчэ прапануецца — тут.

Вырушаем у лета
Ну што, шаноўныя бацькі! Прыйшоў час задумацца, куды адправіць сваіх дзяцей на адпачынак. На тыдзень ці на месяц, з начоўкамі ці без, з вывучэннем замежнай мовы ці па-беларуску. Ёсць варыянты беларускіх дзіцячых летнікаў за мяжой.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot