Запытайся ў Дубаўца. Жыцьцё ў Беларусі толькі горшае. Дзе вы знаходзіце падставы для аптымізму?25 г…

Запытайся ў Дубаўца. Жыцьцё ў Беларусі толькі горшае. Дзе вы знаходзіце падставы для аптымізму?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Знаходжу ў тэндэнцыях. Яшчэ нядаўна слова «сьвядомы» было ў вуснах прапаганды абразай. Сёньня ўсе беларусы — сьвядомыя, нават тыя, хто працуе на антыбеларускі рэжым. Гэта плён 30 гадоў незалежнасьці і антыплён дзейнасьці Лукашэнкі, які за словы «Жыве Беларусь!» мора прыстойных людзей пасадзіў у турму. Нацыя ніколі ў гісторыі не была такой сьвядомай. Другая тэндэнцыя — ніколі ў гісторыі дэмакратычны сьвет ня быў так блізка, літаральна за межамі Беларусі. Уцякаючы ад бальшавікоў і калгасаў, можна было патрапіць да якога-небудзь Гітлера. Нарэшце, ніколі ў гісторыі Беларусі тыранія не трымалася толькі на жыцьці канкрэтнай пэрсоны.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне.Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669