Беларус Андрэй Клопаў пры дапамозе ChatGPT стварыў унікальны і цікавы праект: сайт з мапамі Беларусі…

Беларус Андрэй Клопаў пры дапамозе ChatGPT стварыў унікальны і цікавы праект: сайт з мапамі Беларусі розных часоў.

Старадаўнія мапы Беларусі накладваюцца на сучасную — так можна арыентавацца і параўноўваць, знаходзіць цікавыя змены. Напрыклад, што з’явілася там, дзе 300 гадоў таму знаходзілася якая-небудзь вёска.

Агулам на сайце сабрана сотня мапаў і здымкаў з 1613 па 1953 гады — 340 гадоў картаграфічнай гісторыі Беларусі.