«Цяпер лепш падтрымліваць блізкіх палітвязняў» — былы палітвязень Дзмітрый Абрамук пасля вызвалення«…

«Цяпер лепш падтрымліваць блізкіх палітвязняў» — былы палітвязень Дзмітрый Абрамук пасля вызвалення

«Я думаю, што цяпер лепш падтрымліваць блізкіх палітвязняў. Напрыклад, суседцы, у якой “сядзіць” муж, жадаў бы добрага дня. Памятаю маёй маці неяк даслалі кветкі.

На “хімію” яна даслала мне сваё задаволенае фота з кветкамі. У яе “сядзіць” сын незразумела за што, і ёй дорыць нейкая незнаёмая жанчына кветкі і кажа, што яе сын — малайчына. Мне гэта было прыемна, як мінімум.

У 2021 годзе ў праўладным тэлеграм-канале апублічылі нумар тэлефона маёй маці, разлічваючы на тое, што ёй будуць тэлефанаваць і абражаць. Але ёй тэлефанавалі незнаёмыя людзі і падтрымлівалі».

«А ў чым мне прызнаваць віну?». Гісторыя палітвязня з чырвонай біркай