​ 5 Telegram-каналаў на беларускай мове для самаадукацыіСабралі для цябе 5 Telegram-каналаў на белар…

5 Telegram-каналаў на беларускай мове для самаадукацыі

Сабралі для цябе 5 Telegram-каналаў на беларускай мове, з якімі больш даведаешся пра розныя тэмы — ад карысці вітаміну Д да новых беларускіх песень. Падпісвайся і карыстайся!

Інклюзіўная канапка

На канале знойдзеш аду-магчымасці і матэрыялы пра правы чалавека, гендарныя пытанні, інклюзію, экапрыязнасць. Абяцаюць гісторыі людзей, парады і інструкцыі па недыскрымінаціі і шмат іншага цікавага

Лінейная (аг | рэг) рэсія

Канал з статыстычнымі цікавосткамі і аглядам даследаванняў па актуальных тэмах — так, напрыклад, аўтар (дата-саенціст) вельмі падрабязна разабраўся з тым, ці сапраўды вітамін Д такі важны і ў якой дозе яго лепш прымаць

Менскі ўрбаністычны

Канал Менскай урбаністычнай платформы, якая аб’ядноўвае топавых экспертаў і экспертак па тэме. Даступна і падрабязна разглядаюць абсалютна розныя пытанні па тэме горада, каментуюць навіны і падзеі. Столькі пра беларускую ўрбаністыку ты нідзе не даведаешся!

Беларуская музыка

Канал музычнага журналіста Аляксандра Чарнухі, які запусціў яшчэ і YouTube-канал на тую ж тэму — ён паказвае і ацэньвае новыя беларускія песні і альбомы, расказвае гісторыі асобных гуртоў і выканаўцаў і ўвогуле прамоўціць нашу музыку, лайк!

Чартоўскі добрая кава

Нет, канал не пра каву — ён пра кіно! Аўтарка дзеліцца навінамі з свету кінематографа і публікуе рэцэнзіі на фільмы і серыялы. Такой журналістыкі ў нас няшмат (як і музычнай), таму вартае падтрымкі!