Узнагароды знаходзяць сваіх герояў: тут i тут.
Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі правёў працоўную сустрэчу з дарадцам Офіса прэзідэнта Украіны Міхаілам Падалякам.
14 чэрвеня ў Варшаве адбыўся івэнт «Яднайся». Самыя розныя беларускія ініцыятывы знаёмілi беларусаў са сваёй працай, абмеркавалi пытанні падтрымкі палітзняволеных, беларуска-ўкраінскага дыялогу: тут i тут.
Гэта не проста фотафакт — гэта ФАКТ!
Мiжнародная арганізацыя працы падтрымала рэзалюцыю аб прымяненні ў дачыненні да Беларусі арт. 33 статута арганізацыі. Рэзалюцыя заклікае дзяржавы, бізнэс і прафсаюзы іншых краінаў перагледзець адносіны з рэжымам у Беларусі.
ЗША яшчэ на год працягнулі дзеянне санкцыі ў дачыненні да рэжыму лукашэнкі.
Пракуратура Літвы пачала расследаванне аб датычнасці беларускіх чыноўнікаў да гвалтоўнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей на тэрыторыю Расіі.
Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі яшчэ з трох асобаў, звязаных з рэжымам у Беларусі.
Кіберпартызаны ўзламалі адзiн з спартыўных выданняў Беларусі “Прэсбол”. Цяпер народныя карцінкі герояў, якія вызваляюць Беларусь, упрыгожваюць яго галоўную старонку.
Былая рэдактарка партала TUT.BY, экс-палітвязня Вольга Лойка запусціла новае выданне Planbmedia.io.
Палітзняволены Андрэй Пачобут стаў намінантам конкурса «Майстар польскай мовы».
Салідарнасць у дзеянні: беларусы не перастаюць дапамагаць адзін аднаму — i тым, хто за кратамi, i экс-палітвязьням, і членам іх сем’яў.
6 загадчыкаў кафедраў ПДУ пакідаюць пасады ў знак салідарнасці са звольненымі па палітычных матывах калегамі.
Лепшыя дыджэі з ЕС адмаўляюцца выступаць у Беларусі, паколькі гульня ў ваюючай краіне не адпавядае іх поглядам.
Унучкі Марка Шагала падарылі музею ў Віцебску кнігі з асабістай бібліятэкі мастака.
Польскія, беларускія і ўкраінскія школьнікі стварылі ў Беластоку мурал.
«Галасы Утопіі» Святланы Алексіевіч загавораць галасамі беларускіх акцёраў.
Беларускі гандбаліст Мікіта Вайлупаў у складзе “Веспрэма” стаў чэмпіёнам Венгрыі.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!