У бібліятэках расце попыт на кнігі на беларускай мове. Ва ўсялякім выпадку, у Салігорскім раёне — ал…

У бібліятэках расце попыт на кнігі на беларускай мове. Ва ўсялякім выпадку, у Салігорскім раёне — але, магчыма, такая ж сітуацыя і ў іншых рэгіёнах.

Як сказала “СБ” намкіраўніцы цэнтральнай бібліятэкі Валянціна Мялешка, пакуль суадносіны запатрабаванасці кніг на рускай і беларускай — 70 на 30. “Але заўважна тэндэнцыя да павелічэння чытання на мове. І калегі з дзіцячай бібліятэкі, напрыклад, хацелі б больш беларускамоўнай літаратуры”.