Аляксандр Нікалайчук заваяваў золата і срэбра на трэцім этапе Кубка SWPS па фехтаванні ў катэгорыі 60+

Вольны Захад інфа

Аляксандр Нікалайчук заваяваў два медалі на трэцім этапе Кубка SWPS па фехтаванні!

Вольны спартовец і былы старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фехтаванні Аляксандр Нікалайчук прыняў удзел у Кубке SWPS (Stowarzyszenie Polskich Weteranów Szermierki).

Аляксандр вырашыў выступіць ва ўсіх відах зброі ў катэгорыі 60+ і здабыў два медалі — золата ў фехтаванні на шаблях і срэбра з рапірай

Таксама Аляксандр заняў сёмае месца ў фехтаванні са шпагай.

Віншуем вольнага спартоўца з выдатнымі вынікамі!

Facebook | YouTube | Instagram | Twitter | Падтрымаць фонд