Запытайся ў Дубаўца. Чыноўнікі назвалі Касьцюшку і Каліноўскага „супярэчлівымі“ героямі. Чаму?25 га…

Запытайся ў Дубаўца. Чыноўнікі назвалі Касьцюшку і Каліноўскага „супярэчлівымі“ героямі. Чаму?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Так кажуць неабазнаныя людзі, нават калі яны чыноўнікі. У адрозьненьне ад памяці пра герояў, іх век канечны. Касьцюшка не таму „супярэчлівы“, што „паляк“, а таму, што змагаўся за незалежнасьць нашай краіны ад Расейскай імпэрыі, тады як Лукашэнка і яго чыноўнікі якраз у такой залежнасьці бачаць сваё асабістае выратаваньне. Каліноўскі не таму „супярэчлівы“, што „паляк“, а таму, што меў крэда: „Не народ для ўраду, а ўрад для народу“. Пазыцыя цяперашніх чыноўнікаў роўна адваротная: у кожнай самай дробнай і бяскрыўднай (з гледзішча законаў) нязгодзе зь імі яны бачаць „распальваньне варожасьці“ (да сябе) і выносяць за гэта турэмныя прысуды.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669