“Фінансуем экстрэмізм”Падтрымайце беларускіх дабраахвотнікаў данатам, набыўшы стыкеры ці цішоткі пал…

“Фінансуем экстрэмізм”
Падтрымайце беларускіх дабраахвотнікаў данатам, набыўшы стыкеры ці цішоткі палка Каліноўскага. І памятайце пра “таварыша маёра”.

Памятаем пра палітвязняў
Нястомна нагадваем, як можна падтрымаць палітвязняў. Бо амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні. Тут, тут і тут — тыя, хто ўжо адседзеў і мае патрэбу ў дапамозе.

Супраць катаванняў
26 чэрвеня ў межах Тыдня супраць катаванняў адбудзецца анлайн-трансляцыя чытання катавальных гісторый. Уключайце званочак-напамін i далучайцеся.

Для актыўных беларусаў
Аўтарскі літаратурны анлайн-курс Андрэя Хадановіча — тут. Школа Медыякампетэнцый — тут. Анлайн-інтэнсіў пра стварэнне і запуск медыйных праектаў — тут. Майстар-клас “Як зрабіць так, каб аб вашым праекце гаварылі?” — тут.

Адраджаем нашу мову
Лета… Колькі зорак, аж дух захоплівае! А ці ведаеце вы, што усе асноўныя зоркі, сузор’і, плянэты маюць беларускія імёны. Ці не заблукаеце ў беларускім небе? ТЭСТ тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot